БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Гродзенскі КДБ раскрыў змову загадчыц дзіцячых садоў

30.01.2014 / 13:27

Настаўнікі і дактары ў працоўны час падзараблялі мяшэчнікамі на мяжы. Аб паспяховай аперацыі мясцовага ўпраўлення КДБ піша газета «Гродзенская праўда».

фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі, tutgrodno.com

Аказваецца, гродзенцы перасякалі мяжу ў працоўны час, хоць па дакументах нібыта працавалі на працоўным месцы.

Нестыкоўкі замежных паездак з табелямі ўліку працоўнага часу выявіла УКДБ па Гродзенскай вобласці. Галоўнае ўпраўленне ведамаснага кантролю аблвыканкама праверыла, ці абгрунтавана грамадзяне атрымлівалі заробак. «Як і меркавалася, аматарам павандраваць налічваліся грошы за фактычна неадпрацаваны час. А гэта значыць, нанесены матэрыяльны ўрон дзяржаве», — піша газета.

Сярод парушальнікаў працоўнай дысцыпліны — дактары, настаўнікі, работнікі дзіцячых садоў і іх сваякі.

«За шэсць апошніх гадоў тры загадчыкі і тры намеснікі загадчыцы гродзенскімі дзіцячымі садамі агулам больш за дзвесце разоў перасеклі мяжу. Ва ўсіх двухстах выпадках яны павінны былі знаходзіцца на працы і выконваць свае службовыя абавязкі. Іх адсутнасць на працоўным месцы ніяк не адбілася на іх зарплаце», — паведамляе газета са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне ведамаснага кантролю аблвыканкама.

Пакараць парушальнікаў не атрымалася.

Кіраўнікі прагульшчыкаў палічылі непатрэбным накладваць на іх дысцыплінарныя спагнанні. Службовыя асобы пагадзіліся з прэтэнзіямі і добраахвотна пакрылі ў бюджэт сродкі, неабгрунтавана выплачаныя ім у якасці заробку і іншых выплат. Дзве загадчыцы дзіцячымі садамі звольніліся па ўласным жаданні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула