Здымкі эпізода фільма «Авель» пра Плошчу-2010 пачнуцца каля 21-й гадзіны

30.01.2014 / 19:26

Сёння на Плошчы Незалежнасці маюць пачацца здымкі эпізода фільма «Авель» з адлюстраваннем масавых пратэстаў 19 снежня 2010. Як паведамляе карэспандэнт НН, пакуль на Плошчы — толькі грузавыя машыны з тэлевізійным абсталяваннем. Удзельнікаў масоўкі (а іх сёння мае здымацца 500 чалавек) пакуль няма. Як паведамілі ўдзельнікі здымачнай групы, праца пачнецца каля 21-й гадзіны, калі будзе расстаўленая неабходная апаратура.

ЗП