Украінскі дэпутат: Януковіч трапіў у рэанімацыю
02.02.2014 / 02:00
Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч пра бальнічны якога паведаміла прэс-служба, па некаторых дадзеных, пераведзены ў рэанімацыю. Аб гэтым кажа дэпутат Вярхоўнай Рады ад «Бацькаўшчыны» Уладзімір Яварыўскі.
«На жаль, мы не ведаем, у якім рэальна стане Януковіч. Ужо з'явілася інфармацыя, што ён пераведзены ў рэанімацыю. Я гэта дапускаю. Як чалавек, які разбіраецца ў фізіягноміцы, звяртаю ўвагу на тое, як змяніліся выраз і колер твару Януковіча. Калі раней гэта быў грэблівы выраз, нават насмешлівы, то ў апошнім звароце да народа ён быў змрочны, з нездаровым колерам твару, яму відавочна нядобра і ён нездаровы», — сказаў дэпутат.