Беларускі спявак напісаў песню пра загінулых на Майдане ВІДЭА

02.02.2014 / 16:06

Пятро Клюеў выступае ў Беларусі і за мяжой, актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці Беларусі. Паводле яго словаў, ён напісаў песню пра Майдан, бо ня можа заставацца ўбаку:

«Гэта песня прысьвечана загінулым. У 21-м стагоддзі такога не павінна было адбыцца ў Еўропе. Людзі паўтараюць памылкі, — распавёў спявак у інтэрв'ю Свабодзе. — Я напісаў, бо баліць за гэтых людзей. Упэўнены, Украіна знойдзе свой шлях. Калі мы, музыкі, будзем маўчаць, то, як сказана ў Пісанні, камяні крычаць будуць».