«Здымаць на Плошчы сёння нельга»

02.02.2014 / 23:27

Трапіў сёння на праспект Незалежнасці. Я нават не ведаў, што там сёння масоўку здымаць будуць… Быў з фотаапаратам. І адразу ж падбягае амапавец і груба кажа: «Сёння здымаць на плошчы без спецакрэдытацыі здымаць нельга!» І дадае: асабліва з фотатэхнікай з аб'ектывам больш за 5 см у дыяметры. Прадставіцца ці патлумачыць, што за загад, вядома ж, ён адмовіўся. І таксама ў грубай форме.