У Беларусі ўводзіцца маркіроўка планшэтаў

04.02.2014 / 16:39

Беларускія ўлады ўвялі абавязковую маркіроўку новых планшэтаў кантрольнымі знакамі. Адпаведная пастанова Саўміна № 87 падпісана 30 студзеня 2014.

Імпарцёрам і прадаўцам планшэтаў адводзіцца 3 месяцы на падрыхтоўку да выканання дадзенага дакумента — пастанова ўступае ў сілу праз 3 месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.

Маркіроўка складаных бытавых тавараў ужываецца для барацьбы з шэрымі пастаўкамі такіх тавараў у краіну.