Канфуз перад Эўропай

Былога віцэ-прэзыдэнта Эўрапарлямэнту не ўпусьцілі ў Беларусь.

14.10.2007 / 14:09

Сёньня Януша Анышкевіча, былога віцэ-прэзыдэнта Эўрапарлямэнту, высадзілі зь цягніка ў Берасьці і выправілі назад у Польшчу. Такім чынам яму не далі ўзяць удзелу ў «Эўрапейскім маршы».

Прафэсар матэматыкі браў удзел у Дні Волі - 2007, дзе выступіў ля Акадэміі навук з палкай прамовай.

А 13.30 ён распачаў прэс-канфэрэнцыю ў Варшаве, дзе расказаў пра акалічнасьці паездкі.

Ул. інф.