Манекен смерці з касой паставілі на трасе Мінск — Гродна ФОТАФАКТ

07.02.2014 / 12:13

У чацвер на трасе М6 у Лідскім раёне (Гродзенская вобласць) з'явіўся манекен у чорным балахоне з касой і знакам абмежавання хуткасці 150 км/г з таблічкай.

Надпіс на шыльдзе абвяшчае: «Герой, чакаю цябе. Арганізацыя пахавання «Дом смутку».

«Гэта акцыя ДАІ Ліды, — паведаміў Алег Дук — старшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды Гродзенскай ДАІ. — Сёння ў Лідзе на пятнаццаці пешаходных пераходах з'явіліся шыльды з тэкстамі пра бяспеку дарожнага руху.

Напрыклад: «Пешаход! Паміраючы на пешаходным пераходзе ведай, што ты меў рацыю!»

У працяг акцыі змайстравалі гэты манекен, які паставілі на трасе М6, яго мэта папярэджваць пра наступствы перавышэння хуткасці».