Расейцы хацелі нелегальна вывезці з Беларусі коней

07.02.2014 / 16:56

6 лютага ў Чачэрскім раёне аператыўнай групай пагранічнікаў у ходзе правядзення рэжымных мерапрыемстваў былі спыненыя два грузавыя аўтамабілі «ГАЗ-53» і «Мэрсэдэс 309 Д». Кіравалі транспартнымі сродкамі грамадзяне Расіі, адзін з якіх мае від на жыхарства ў Беларусі і пражывае ў Чачэрскім раёне.

Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскай пагранічнай групы Дзмітрый Уклейка, у аўтамабілях апынуліся дзевяць коней без якіх-небудзь суправаджальных дакументаў. Расейцы збіраліся вывезці жывёл на тэрыторыю сваёй краіны. Для далейшага разгляду транспартныя сродкі і коні перададзеныя супрацоўнікам Чачэрскага РАУС.