Абапал МКАД паставяць металічныя бар'еры

10.02.2014 / 16:34

На Мінскай кальцавой аўтадарозе ў 2014 годзе пачнецца будаўніцтва бар'ернай агароджы. Аб гэтым паведамляецца на сайце ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Па краях праезнай часткі МКАД будуць усталяваныя бар'ерныя агароджы першай катэгорыі (металічныя канструкцыі накшталт тых, што стаяць на падзяляльнай паласе).