Мартэн Фуркад выйграў гонку пераследу ў Сочы

10.02.2014 / 18:40

Француз Мартэн Фуркад выйграў гонку пераследу на Алімпіядзе ў Сочы. Дыстанцыю ў 12,5 кіламетра ён, стартаваўшы 6-м, пераадолеў з адным промахам на чатырох агнявых рубяжах.

AFP

Для Францыі гэта першы залаты медаль на Гульнях-2014. Серабро заваяваў чэх Онджэй Моравец. Француз Жан-Гиём Беатрыкс — трэці. Пераможца спрынту Уле-Эйнар Б'ёрндален — чацверты.

Беларусы: Уладзімір Чапелін — 41-ы, Сяргей Новікаў — 50-ы, Яўген Абраменка — 51-ы.

У аўторак пройдзе гонка пераследу ў жанчын (18:00). Дар'я Домрачава пойдзе на трасу дзявятай.