Беларускія вайскоўцы прадаюць два самалёты Ан-26
14.02.2014 / 09:35
Міністэрства абароны Беларусі прадае два самалёты Ан-26. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце РУП «Белспецкантракт». Авіятэхніка знаходзіцца ў 50-й змяшанай авіяцыйнай базе ў Мачулішчах (Мінскі раён).
Адзін самалёт 1975 года выпуску, знос 70%, рэалізуецца за 1.632.500.000 рублёў. Другі — 1978 года выпуску, знос 71%. Яго цана складае 1.578.100.000 рублёў.
Купцоў папярэджваюць, што цана рэалізацыі самалётаў Ан-26 перавышае 10 тысяч базавых велічынь. У сувязі з гэтай акалічнасцю рыхтуецца асобнае распараджэнне прэзідэнта аб іх рэалізацыі.