Аб'ём «дрэнных» крэдытаў у банках Кітая расце 9-ы квартал запар

14.02.2014 / 11:11

Аб'ём пратэрмінаваных крэдытаў у кітайскіх банках у чацвёртым квартале 2013 года вырас на 28,5 млрд юаняў ($ 4,7 млрд) і дасягнуў 592, 1 млрд юаняў ($ 97,7 млрд) — гэта максімум з верасня 2008 года — супраць 563,6 млрд юаняў на канец трэцяга квартала. Пра гэта сведчаць дадзеныя Кітайскай камісіі па банкаўскім рэгуляванні (CBRC).

Аб'ём «дрэнных» крэдытаў у банках Кітая расце дзявяты квартал запар, адзначае агенцтва Bloomberg.