Да Масквы пусцілі вагон з месцамі для сядзення за мінімальны кошт
14.02.2014 / 11:17
Беларуская чыгунка з 13 лютага ўвяла ў склад цягніка №3/4 Брэст — Масква вагон з месцамі для сядзення, паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
Цягнік ідзе да расійскай сталіцы 8 гадзін, кошт білета ў новым вагоне — 395 тыс. рублёў.
Камфортныя ўмовы паездкі забяспечваюць мяккія сядзенні з магчымасцю рэгулёўкі нахілу спінкі, размешчаныя па «самалётным тыпе» (адзін за адным), і аказанне прывычных для ўсіх цягнікоў паслуг. У вагоне таксама ўстаноўлена сістэма відэатрансляцыі.
Цягнік №4/3 адпраўляецца з Брэста па няцотных днях у 17.40, а з Мінска — у 21.45 і прыбывае ў Маскву наступным днём у 6.44. У зваротным напрамку ён адпраўляецца з Масквы па цотных днях у 23.11 і прыбывае ў Мінск у 6.06, а ў Брэст — у 10.54.
Мэтай рэалізацыі гэтага праекта з'яўляецца пашырэнне спектру паслуг пасажырам, павышэнне мабільнасці насельніцтва і даступнасці чыгуначнага транспарту, зазначылі ў прэс-службе БЧ.