Мінгандлю РБ забараніла рэкламу «Якуцкіх брыльянтаў» па прыцягненні грошай насельніцтва
14.02.2014 / 11:36
Мінгандлю РБ прызнала неналежнай рэкламу кампаніі «Якуцкія брыльянты» па прыцягненні грошай у насельніцтва, паведаміла сёння прадстаўнік Мінгандлю РБ Ірына Барышнікава.
«Міністэрства гандлю разглядала рэкламу «Якуцкіх брыльянтаў» і знайшло яе неналежнай, бо ў рэкламе па прыцягненні грашовых сродкаў у насельніцтва была паказаная ліцэнзія на ажыццяўленне аптовага гандлю каштоўнымі металамі і камянямі», — адзначыла Барышнікава.
Паводле яе слоў, такое давядзенне інфармацыі ўводзіла спажыўца ў зман, што прадпрыемства мае ліцэнзію на прыцягненне пазык.
Барышнікава паведаміла, што цяпер вядзецца адміністрацыйны працэс.