GM адклікае амаль 780 тыс аўто з-за няспраўнасці замка запальвання

14.02.2014 / 12:00

Chevrolet Cobalt

Chevrolet Pontiac G5

General Motors адклікае 778,562 Chevrolet Cobalt і Pontiac G5 папярэдніх пакаленняў, прададзеных на рынках Паўночнай Амерыкі, з-за няспраўнасці ў замку запальвання, паведамляе Reuters.

Няспраўнасць небяспечная тым, што магчыма адвольнае адключэнне запальвання ў аўто падчас руху з-за трасяніны або проста цяжкай бірулькі на ключах, пры гэтым будуць абясточаныя амаль усе прыборы, у тым ліку падушкі бяспекі.

Адклікаюць Chevrolet Cobalt 2005—2007 года выпуску і Pontiac G5 2007 года выпуску.