Юшчанка і Цімашэнка дамовіліся аб кааліцыі

У панядзелак, у дзень афіцыйнага абнародаваньня вынікаў парлямэнцкіх выбараў, прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка абвясьціў пра стварэньне кааліцыі зь Юліяй Цімашэнкай.

15.10.2007 / 20:37

У панядзелак, у дзень афіцыйнага абнародаваньня вынікаў парлямэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, прэзыдэнт Віктар Юшчанка абвясьціў пра стварэньне кааліцыі зь Юліяй Цімашэнкай. Шанцаў, што фатэль прэм’ера зойме нехта іншы, амаль няма.

Афіцыйна пагадненьне аб стварэньні кааліцыі будзе падпісана ў аўторак.

Канчатковыя вынікі парлямэнцкіх выбараў: «Партыя рэгіёнаў» — 34,37 %; Блёк Юліі Цімашэнкі — 30,71 %; «Наша Украіна — Народная самааабарона» — 14,15 %; Кампартыя Украіны (КПУ) — 5,39 % и Блёк Літвіна — 3,96 %. Мандаты будуць падзеленыя наступным чынам: Партыя рэгіёнаў — 175 дэпутацкіх месцаў, БЮЦ — 156, НУ‑НС — 72, КПУ — 27, Блёк Літвіна — 20.

Такім чынам «памаранчавыя» атрымліваюць 228 мандатаў зь неабходных 226 мандатаў у парлямэнце.

gazeta.ru