Улады РБ могуць забраць Бабруйскі піўзавод у Heineken
14.02.2014 / 12:11
Віцэ-прэм'ер Беларусі М. Русы запатрабаваў на працягу тыдня разабрацца з прычынамі стратнасці кампаніі Heineken у Бабруйску (Бабруйскі піўзавод).
Такое даручэнне мясцовым уладам было дадзена пасля таго, як на пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама прагучала інфармацыя аб тым, што Бабруйскі піўзавод ўжо некалькі гадоў працуе ў страту.
«Згодна з эканамічным законам такія прадпрыемствы павінны закрывацца альбо прадаваць свае актывы больш паспяховым кампаніям. Калі гэтага не адбываецца, значыць, у Heineken ёсць нейкая іншая крыніца прыбыткаў», — заявіў Русы.
«Бо, калі прадпрыемства не атрымлівае прыбытак, значыць, і не плаціць адпаведныя падаткі ў бюджэт — гэта ненармальна, тым больш для такога вядомага брэнда, як Heineken», — адзначыў віцэ-прэм'ер.
Варта адзначыць, што ў выпадку адсутнасці ў Heineken ясных тлумачэнняў, гісторыя можа скончыцца нацыяналізацыяй дадзенага прадпрыемства, тым больш, што прэцэдэнтаў ўжо больш чым дастаткова.