Знайшлі труп немаўляці ў тахце: 18-гадовая дзяўчына кажа, што не нараджала
14.02.2014 / 12:56
Выпадак адбыўся ў Чачэрскім раёне (Гомельская вобласць).
Дзяўчына паступіла ў раённую бальніцу з пасляродаввымі сімптомамі, але казала, што не нараджала і ніякага дзіцяці няма.
Медыкі паведамілі ў міліцыю, тыя правялі вобшук па месцы жыхарства, і ўнутры тахты знайшлі труп нованароджанай дзяўчынкі.
Падазраваная не была замужам, жыла з бацькамі, цяжарнасць хавала.