Для продажу псіхатропаў мінчук прыцягнуў маму з бабуляй
Цяпер усе могуць сесці.
14.02.2014 / 13:36
Як паведамілі ва УУС Мінгарвыканкама, у Мінску затрымалі 19-гадовага хлопца, які падазраецца ў распаўсюдзе псіхатропных рэчываў праз інтэрнэт. У яго на кватэры знайшлі 35 грам псіхатропаў і 40 грам сумесі для палення. Ён працаваў па адладжанай схеме.
Замовы і аплату прымаў праз інтэрнэт, а дозу выкідваў пакупнікам праз фортку. Замова афармлялася адразу на 10-15 чалавек. Гандляр нават меў на раёне ахоўнікаў.
За дзень у мінчука было 20-30 кліентаў ва ўзросце ад 17 да 30 гадоў. Дапамагалі хлопцу ў «бізнэсе» мама з бабуляй.