Алімпійская чэмпіёнка Ала Цупер: Я вырашыла рызыкнуць, і рызыка апраўдалася

15.02.2014 / 09:40

«Пакуль яшчэ не паспела ўсвядоміць, што я здзейсніла», — так пракаментавала заваяванне залатога медаля на Алімпіядзе ў Сочы фрыстайлістка Ала Цупер.

«У фінале трэцім скачком у мяне быў «фул-фул-фул». Яго я выконвала на снег другі раз у жыцці. Першы быў учора на трэніроўцы. Я вырашыла рызыкнуць, і гэтая рызыка апраўдалася», — прыводзіць словы спартсменкі прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

«Да гэтага залатога медаля я ішла 22 гады, менавіта тады я ўпершыню прыйшла ў спартыўную секцыю, — адзначыла ураджэнка Украіны Цупер. — Я не шкадую ні пра адзін дзень, які я аддала спорту. І асабліва я ўсвядоміла гэта, калі стала алімпійскай чэмпіёнкай».