Японцы купілі беларускую праграму Viber за $900 мільёнаў

Сервіс дазваляе званіць праз інтэрнэт на іншыя смартфоны.

15.02.2014 / 17:45

Папулярны сэрвіс VoIP -званкоў і імгненных паведамленняў Viber прададзены японскаму інтэрнэт-кангламерату Rakuten за $900 мільёнаў.

Гэта праграма, падобная на Скайп, але арыентаваная менавіта на смартфоны, а не камп'ютары.

З дапамогай Viber японцы хочуць стаць найбуйнейшым у свеце пастаўшчыком інтэрнэт -сэрвісаў.

Viber Media – прыватная кампанія, заснаваная ў снежні 2010 года і зарэгістраваная на Кіпры. Аб’ём інвестыцый невядомы. Кампанія мае двух заснавальнікаў. Гэта генеральны дырэктар ізраільцянін Талмон Марка. Другі – беларус Ігар Магазіннік.

Viber – рэзідэнт беларускага Парка высокіх тэхналогій. У кампаніі працуе каля 50 чалавек, цэнтры распрацовак адкрытыя ў Мінску і Брэсце.

Карыстальніцкая база Viber перавышае 300 мільёнаў чалавек, асабліва папулярная ў Азіі.

ЯМ