У Даніі забаранілі халяль і кашрут

16.02.2014 / 11:43

Іудзейскі і мусульманскі рытуальны забой жывёл паводле рашэння міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Дэна Ёргенса з наступнага тыдня абвешчаны ў Даніі па-за законам.

У Даніі забараняюць дзейнасць усіх боен і разніц, калі яны не практыкуюць забой шляхам аглушэння. Забарона зробіць немагчымым рытуальнае забойства ў адпаведнасці з канонамі шарыяту і галахі (іўдзейскае права).

«Правы жывёл важней за рэлігію», — заявіў міністр Ёргенс. Такім чынам, у Даніі будзе забаронена вытворчасць халяльнага і кашэрнага мяса.