Анатоль Івашчанка. Сын (верш)

18.02.2014 / 11:48

сунуць у фортку нос
нюхаць подых вясны
ведаць: за сценкай спіць
сын

добрае слова: сын
ў сына растуць валасы
ведаць: цяпер глядзіць
сны

сын гэта я сам
ў сына забіты нос
бачыць за сценкай сын
сон

нюхаць подых вясны
ведаць: за сценкай сон
ведаць: забіты нос
лёс