Заведзена адміністрацыйная справа ў дачыненні да Віталя Рымашэўскага

18.02.2014 / 10:57

РУУС Кастрычніцкага раёна Менска завёў справу ў дачыненні да сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага.

Справа распачата за пікет, фармальны ініцыятар яе завядзення — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва Юрый Бондар, які балатуецца ў Менскі гарсавет.

Раней Рымашэўскі атрымаў штраф у 15 базавых велічыняў за удзел у пікеце каля Камароўкі 2 лютага.