У Львове некалькі сотняў чалавек захапілі абласную адміністрацыю

18.02.2014 / 23:22

Каля трохсот чалавек захапілі будынак Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Сёння каля 22:00 (па Мінску) група невядомых людзей, большасцьз маскамі на тварах, падышла да памяшкання Абласной адміністрацыі, выламала дзверы ў будынак, вывела адтуль міліцыянтаў, якім не зрабілі шкоды, пасля чаго кінулі ў хол святло-шумавыя гранаты.

Таксама, з вуліцы было разбіта некалькі шыбаў на першым паверсе будынка. Людзі падняліся на другі паверх будынка.