Украінскім спартсменам у Сочы не дазволілі надзець жалобныя павязкі

19.02.2014 / 15:14

Украінская дэлегацыя звярнулася ў Міжнародны алімпійскі камітэт з просьбай дазволіць надзець украінскім спартсменам чорныя жалобныя павязкі ў знак выказвання шкадавання і жалобы.

Ад МАК быў атрыманы адказ, што ў адпаведнасці з Алімпійскай хартыяй зрабіць гэта немагчыма.