Цітушкі зламалі сківіцу паўабаронцу кіеўскага «Дынама»

20.02.2014 / 20:55

Паўабаронца кіеўскага «Дынама» Уладзіслаў Калітвінцаў падвергся нападу бандытаў у Кіеве.

Як паведамляе XSPORT.ua са спасылкай на крыніцы, набліжаныя да клуба, Калітвінцаў стаў ахвярай нападу «цітушак» у сталіцы Украіны.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Уладзіславу зламалі сківіцу. Таксама яго хацелі абрабаваць, але, паколькі ён быў не адзін, злачынцы з месца злачынства збеглі.

Футбаліст не заяўлены кіеўскім клубам на Лігу Еўропы, таму не паляцеў з асноўным складам на гульню 1/16 фіналу турніру супраць іспанскай «Валенсіяй» на Кіпр.