Футбалісты Украіны і іх супернікі выйшлі на матчы Лігі Еўропы з чорнымі павязкамі
20.02.2014 / 21:34
Футбалісты кіеўскага «Дынама» і «Валенсіі» выйшлі на матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы з чорнымі павязкамі. Матч пачаўся з хвіліны маўчання па загінулых у Кіеве.
Пра гэта паведамілі ў эфіры Грамадскага ТВ.
Гульня мелася прайсці сёння ў сталіцы Украіны, але УЕФА учора перанес яго на Кіпр.
Украінская праўда дадае, што выйшлі на свае паядынкі з чорнымі павязкамі футбалісты на матчах «Дняпро» — «Татэнхем» і «Чарнаморац» — «Ліён».
Падчас хвіліны маўчання ў Днепрапятроўску заўзятары ціха праспявалі гімн Украіны.