Булак-Балаховіч у народнай творчасьці
Можна было б параўнаць Балаховіча з іконай украінскіх нацыяналістаў Стэпанам Бандэрам.
23.02.2014 / 16:13
22 лютага 1883 г. нарадзіўся адзін з кіраўнікоў антыбальшавіцкага супраціву на Беларусі ў часы БНР і ці не найбольш таленавіты беларускі военачальнік мінулага стагодзьдзя - генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч.
Пасьля пачатку Першай Сусьветнай вайны Балаховіч пайшоў шарагоўцам-добраахвотнікам у царскае войска. На той момант яму быў трыццаць адзін год, ён ня меў ніякага вайсковага вопыту. За пару гадоў вайны ён вырас у камандзіра свайго ўласнага войска і ўвайшоў у гісторыю як адзін з найбольш яскравых «белых» і «белапольскіх» военачальнікаў. Балаховіч адкрыта дэкляраваў сваю нацыянальнасьць як беларускую, у 1919—1920 гг. ягонае баявая адзінка звалася «Асобны атрад БНР». Ягонае войска пароўну складалася з расейцаў-антыкамуністаў і беларускіх нацыяналістаў.
Можна было б параўнаць Балаховіча з іконай украінскіх нацыяналістаў Стэпанам Бандэрам, але Балаховіч:
— не супрацоўнічаў з нацыстамі, дый нават быў нацыстамі, хутчэй за ўсё, забіты
— не варагаваў з суседзямі беларусаў і супрацоўнічаў з палякамі, з расейскімі «белымі», з эстонцамі і латышамі
Баявы дух, адвага і грозная сіла, якую ўвасабляў Балаховіч, гэта тое, чаго бракуе сучаснай беларускай апазыцыі.
А вось пара песень і вершаў, прысьвечаных беларускаму атаману:
- Сынкі мае! - Гукнуў Бацька
Булак-Балаховіч‚
- Адцуралася нас доля‚
Шчасьце нам ня зорыць.
Чужынцы ў Краю пануюць‚
Цэрквы зачыняюць‚
Камісары на руінах
Баль-тэрор спраўляюць.
Ня мінуць нам зноў кайданаў‚
Ланцугоў няволі.
Край наш родны! Зрабаваны!
Край бяды! Нядолі!
Над Табою навальніца
Згушчаецца лосна‚
Над Табою Ленін з Троцкім
Снуюць свае кросны.
Паняволяць‚ закабаляць‚
Закуюць навекі‚
Адарвуць сыноў ад маткі‚
Аддадудць на зьдзекі.
Сынкі мае‚ сакаляты!
Ці-ж нам трэ няволя?
Ці-ж нам трэба паганяты
На нашым-жа полі?
Сынкі мае‚ сакаляты!
На каня! У зброю!
Бі наезьнікаў праклятых!
Гэй‚ наўскач! За мною!
Алесь Змагар, лістапад 1920 г.
У выкананьні барда Андрэя Мельнікава, 1996 год
Андрэй Мельнікаў - Вяртанне Булак-Булаховіча
Беларусь-радзіма стогне пад ярмом -
пад ярмом чырвоных, пад ярмом крывавых…
Дык дакуль жа шкадаваць нам зьвяроў!
Дык дакуль жа нам трываць камісараў!
Віктар Шалкевіч - Стары бальшак
Эх конь ты мой конь,
Чатыры падковы,
Ты вядзі, вядзі нас у бой,
Бацька Балаховіч!
Паходная песьня балахоўцаў
Балахович-Булак,
Атаман наш лихой!
Только слово скажи,
Мы пойдем за тобой!
Конь-картинка под ним,
Ножки нервно дрожат.
Верховые за ним
Соколами летят.
Проведемте, друзья,
Эту ночь веселей,
Балаховцев отряд,
Собирайся скорей!