Кіеўскі гарнізон перайшоў на бок народа — камендант Майдану

21.02.2014 / 19:55

Камендант Майдану і нардэп Андрэй Парубій заявіў, што Кіеўскі гарнізон унутраных войскаў перайшоў на бок народа.

«Толькі што размаўляў з генерал-лейтэнантам Канаплянікам. Кіеўскі гарнізон унутраных войскаў абвесціў гатоўнасць цалкам выконваць рашэнні Майдану», - напісаў Парубій на сваёй старонцы ў Facebook.