МЗС РФ рэкамендуе Украіне вынесці канстытуцыйную рэформу на рэферэндум

21.02.2014 / 21:30

Праект канстытуцыйнай рэформы ва Украіне павінен быць вынесены на ўсенародны рэферэндум. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МЗС РФ.

«Мы перакананыя, што такія лёсавызначальныя для Украіны працэсы, як канстытуцыйная рэформа, павінны ажыццяўляцца з прыцягненнем палітычных сіл і рэгіёнаў, а праект такой рэформы павінен быць вынесены на ўсенародны рэферэндум. Практычныя крокі па неадкладным заспакаенні сітуацыі павінны мець узаемны характар, каб спрыяць нацыянальнаму прымірэнню. І, зразумела, любыя формы пасярэдніцтва павінны ажыццяўляцца з безумоўнай павагай да суверэнітэту Украіны», — сказана ў каментары.

Unian.ua