У бальніцы ў Германіі памерла 12-гадовая беларуска Лена Новік

23.02.2014 / 13:12

Інфармацыя пра смерць дзяўчынкі з'явілася ў суполцы для збору сродкаў на лячэнне.

Лена Новік шэсць гадоў змагалася з цяжкім захворваннем - вострым лімфабластным лейкозам. 28 студзеня дзяўчынку даставілі ў нямецкую лякарню, дзе павінна было прайсці яе лячэнне. Там яна атрымлівала падтрымліваючую хіміётэрапію і аднаўлялася пасля працяглай комы.

Што будзе з грашыма, сабранымі на лячэнне Лены, пакуль не паведамлялася.