Іх больш не загоніш у неаімперыю: Мілінкевіч пракаментаваў падзеі ва Украіне

24.02.2014 / 09:06

Лідар Руху «За свабоду», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 г. Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў рэвалюцыйную змену ўладу ва Украіне, паведамляе яго прэс-служба.

«Гэта гістарычная перамога самаахвярных сыноў і дачок Украіны. Яны адстаялі права ў сваёй Радзіме жыць па праўдзе і справядлівасці. Украінцы развітваюцца з камуністычным мінулым, і іх болей не загоніш у неаімперыю прыніжальнымі падачкамі. Дзякуй Вам, украінскія браты, дзякуй вялікі за Вашае змаганне за нашу і вашу свабоду! Наша супольная мэта - вяртанне ў еўрапейскую сям'ю», — сказаў Мілінкевіч.