ЗША — Расіі: ваеннае ўмяшальніцтва ва Украіну было б сур'ёзнай памылкай

24.02.2014 / 09:29

Дарадца па нацыянальнай бяспецы ЗША Сюзан Райс заявіла, што ваеннае ўмяшанне Расіі ў справы Украіны было б «сур'ёзнай памылкай».

Як паведамляе Радыё Свабода, такі адказ Райс дала па просьбе вядучага тэлеканала NBC пракаментаваць гіпатэтычны сцэнар, па якім Расея магла б прымяніць сілу для таго, каб вырашыць сітуацыю ва Украіне на сваю карысць.

«Раскол не ў інтарэсах ні Украіны, ні Расіі, ні ЕС ці ЗША. Гэтак жа не ў інтарэсах ні аднаго з гэтых бакоў вяртанне гвалту і эскалацыі сітуацыі», — падкрэсліла яна.

«Не існуе ніякай унутранай супярэчнасці паміж Украінай, якая мае працяглыя гістарычныя і культурныя сувязі з Расіяй, і сучаснай Украінай, якая імкнецца шчыльней інтэгравацца з Еўропай», — дадала Райс.