Крымскія харомы Януковіча таксама сталі даступнымі для грамадзян ВІДЭА
24.02.2014 / 09:34
В.а. міністра ўнутраных спраў Арсен Авакаў не змог пацвердзіць інфармацыю пра нібыта затрыманні Віктара Януковіча ў Крыме. На адпаведнае пытанне журналістаў ён толькі паціснуў плячыма.
Між тым рэзідэнцыя сям'і Януковіча ў Крыме стала даступнай для наведвальнікаў, як і іншыя рэзідэнцыі прэзідэнта, адхіленага ад пасады Вярхоўнай Радай.
На мысе Айя Аляксандр Януковіч (сын) будаваў сабе дачу. Раскошны будынак ўзводзілі пасярод тамтэйшага запаведніка — на месцы рэліктавага лесу, дзе раней раслі сосны рэдкіх відаў і ядловец.
Дзе-нідзе да гэтага часу працуюць будаўнікі і стаіць будаўнічая тэхніка. Аднак ахоўнікі перасталі зачыняць вароты перад наведвальнікамі. Таму жыхары Севастопаля ужо ажыццяўляюць аглядныя экскурсіі па тэрыторыі.