Маёнтак былога генпракурора Украіны: прыспешнікі жылі, як і Януковіч

24.02.2014 / 09:43

Актывісты патрапілі ў маёнтак цяпер ужо экс-генпракурора Віктара Пшонка ў сяле Гарэнічы (Кіева-Святошынскі р-н).

Фота ў сваім блогу размясціў Яўген Чубук.

Вонкава тыповы дом з акуратнымі дарожкамі, кветнікамі і вонкавым аздабленнем, усярэдзіне аказаўся сапраўдным «казначэйствам», дзе захоўваюць сотні ювелірных вырабаў, старажытных абразоў, Евангелляў, мошчаў Святых, каштоўных твораў мастацтва, калекцый халоднай зброі, шматлікіх узнагарод.

Таксама ў маёнтку шмат партрэтаў і карцін — з Віктарам Януковічам і самім уладальнікам дома.