Як страляў эскадрон смерці ў Кіеве: апублікавана новае відэа стральбы на Майдане

24.02.2014 / 09:57

У інтэрнэце карыстальнікі апублікавалі новае відэа з узброеным падраздзяленнем міліцыі, якое 20—21 лютага страляла у актывістаў Майдана на барыкадах каля станцыі метро Хрышчацік на вуліцы Інстытуцкай.

Праваахоўнікаў узброілі пісталетамі, аўтаматамі і снайперскімі вінтоўкамі.

На відэа зафіксавана, як адзін з байцоў спецпадраздзялення МУС на пытанне журналіста запэўніў: «Мы не страляем у людзей».

Але іншыя сілавікі перад выхадам на баявыя кропкі пыталіся, верагодна, сваіх камандзіраў: «У нас дазвол ёсць? Дазвол ёсць?».

Магчыма, гаворка ішла аб дазволе на ўжыванне агнястрэльнай зброі. Паводле інфармацыі аўтара, на відэа адлюстраваны падзеі 20—21 лютага.