У Беларусі з 1 сакавіка даражэюць некаторыя маркі цыгарэт

У Беларусі з 1 сакавіка 2014 будуць павялічаныя цэны на некаторыя маркі цыгарэт, сведчыць інфармацыя, размешчаная на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

24.02.2014 / 10:14

Падаражанне закране як цыгарэты, што вырабляюцца ў краіне, — на 2-6%, так і імпартаваныя — на 3,3-14,3%.

У прыватнасці, Winston падаражэе на 3,7% да 14 000 рублёў, Pall Mall Premium — на 4,8% да 10 800 рублёў, Lucky Strike — на 3,7% да 14 000 рублёў, Kent HD — на 3,3% да 15 500 рублёў, Glamour — на 3,8% да 13 500 рублёў.

Цана пачка Monte Carlo будзе павялічаная на 5% да 10 500 рублёў, Mild Seven — на 3,3% да 15 500 рублёў, Camel — на 2% да 15 000 рублёў.