Масавыя затрыманні ў Маскве: затрымалі чалавека ў масцы Пуціна, затрыманы Навальны ФОТА, ВІДЭА

24.02.2014 / 10:20

Сёння, 24 лютага, у Маскве працягнецца абвяшчэнне прысуду па «балотнай справе» (масавых пратэстах у Маскве ў маі 2012 г.).

Ля будынка Замаскварэцкага суда затрымалі апазіцыянера Аляксея Навальнага. Навальны паведаміў у сваім твіаэры, што яго змясцілі ў аўтазак.

Да гэтага на прылеглых да суда вуліцах затрымалі 42 чалавекі.

Часткова прысуд ужо быў абвешчаны ў пятніцу, 21 лютага. Усе восем фігурантаў балотнай справы прызнаныя вінаватымі: Яраслаў Белавусаў, Аляксей Паліховіч, Сяргей Крываў, Андрэй Барабанаў, Дзяніс Луцкевіч, Аляксандра Навумава (Духаніна), Арцём Савельеў і Сцяпан Зімін.