Дзевяць чалавек пацярпелі ў выніку сутыкнення легкавіка і тралейбуса ў Мінску

24.02.2014 / 12:38

Аварыя адбылася 23 лютага ў 12.56. Тралейбус рухаўся па маршруце №51 «Дружная — Казінца» ў бок дыспетчарскай станцыі «Казінца».

На скрыжаванні вуліц Талстога і Маскоўская адбылося сутыкненне тралейбуса з легкавым аўтамабілем ВМW-750.

У выніку ДТЗ пацярпелі дзевяць чалавек: двое ў легкавікі — кіроўца 1982 нараджэння і дзіця 2005 нараджэння, а таксама сем пасажыраў тралейбуса (з іх двое дзяцей 2006 і 2009 гадоў нараджэння).

Пацярпелых шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці. З-за аварыі была прыпыненая праца грамадскага транспарту на гэтым частку (тралейбусныя маршруты № 27, 43, 51).

Час прыпынення склаў 38 хвілін.