Кантракт з БАТЭ падпісаў Младэнавіч
24.02.2014 / 12:50
Сербскі абаронца Філіп Младэнавіч падпісаў трохгадовы кантракт з БАТЭ. Гулец абароны перайшоў у барысаўскі клуб як свабодны агент.
Мінулым летам Младэнавіч мог стаць гульцом французскага «Эвіяна». «Црвена Звезда» хацела прадаць футбаліста за 700 тысяч еўра, а таксама планавала атрымаць 20% ад наступнага трансферу, аднак здзелка сарвалася.
22-гадовы Младэнавіч выступаў за «Борац» з Чачака (2010—11) і белградскую «Црвену Звезду» (2012—2013), у складзе якой стаў уладальнікам нацыянальнага Кубка-2011/12.