Сямікласнік правяраў бензабак запалкай і атрымаў моцныя апёкі
24.02.2014 / 13:11
У выніку неасцярожнага абыходжання з агнём 23 лютага ў Пухавіцкім раёне пацярпеў падлетак.
Выпадак здарыўся ў пасёлку Праўдзінскі. Вучань 7-га класа з сябрам гуляючы ў двары вырашылі праверыць наяўнасць бензіну ў кінутым легкавіку.
Калі адзін са школьнікаў паднёс запалку да гарлавіны бензабака, адбылася ўспышка бензіну.
З тэрмічным апёкам полымем твару, валасяной часткі галавы I—ІІІ ступені (4% цела) падлетак шпіталяваны ў дзіцячае апёкавае аддзяленне сталічнай бальніцы хуткай дапамогі.