Мінфін: Украіне патрэбна 35 млрд даляраў дапамогі

24.02.2014 / 13:15

Міністэрства фінансаў ацэньвае планавы аб'ём макрафінансавай дапамогі для Украіны на працягу 2014-2015 гадоў у 35 млрд даляраў. Пра гэта гаворыцца ў заяве Мінфіна.

Мінфін прапанаваў міжнародным партнёрам правесці донарскую канферэнцыю з удзелам Еўрасаюза, ЗША, МВФ, іншых краін і міжнародных фінансавых арганізацый аб выдзяленні дапамогі на мадэрнізацыю і правядзенне рэформаў ва Украіне, а таксама на рэалізацыю Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС.

Паводле інфармацыі Мінфіна, планавы аб'ём макрафінансавай дапамогі для Украіны можа скласці каля 35 млрд даляраў на працягу 2014-2015 гадоў, атрымання крэдыту прадугледжваецца на працягу бліжэйшых 1—2 тыдняў ад дзяржаў-партнёраў (Польшча, ЗША).