Расійскай і беларускай прапаганды не вытрымала нават Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата

24.02.2014 / 14:11

Кіраўнік прэс-службы Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, старшыня Сінадальнага інфармацыйна-асветніцкага аддзела УПЦ пратаіерэй Георгій (Каваленка) заклікаў грамадзян Расіі не называць украінцаў фашыстамі і нацыяналістамі. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Паважаныя расіяне, калі ў вас засталася хоць кропля любові да нас, украінцаў, перастаньце нават у прыватных гутарках называць нас «фашыстамі», «бандэраўцамі», «нацыстамі» і «нацыяналістамі»! Гэтыя словы забіваюць! Узгадайце словы Збаўцы (Мф. 5, 21-22)!

Ведаеце, што мяне больш за ўсё ўразіла ўчора, калі я глядзеў са сцэны Майдана на плошчу, на якой стаялі людзі і труны? Гэта тое, што на рагу Інстытуцкай і Хрышчаціка, там дзе былі самыя крывавыя сутыкненні, ва ўсю вышыню дома «красуецца» рэклама Сбербанка Расіі, а ў самім доме знаходзіцца аддзяленне Сбербанка Расіі, да абсалютна цэлых шкляных вітрын якога ўшчыльную падыходзіць барыкада…

У нас няма барацьбы супраць рускіх, рускамоўных або кананічнай Царквы, як пішуць шматлікія СМІ ў вас.

Пры гэтым, я не хачу абмяркоўваць вашы СМІ.

Я проста ўсіх вас прашу: калі мы з вамі члены адной Праваслаўнай Царквы, калі вы лічыце Кіеў «маці гарадоў рускіх», не распальваць, а проста памаліцеся за нас і прыслухайцеся да нас!

nn.by