Прадпрымальнікам могуць дазволіць наймаць не толькі блізкіх сваякоў

24.02.2014 / 19:57

Індывідуальным прадпрымальнікам могуць дазволіць наймаць працаўнікоў, якія не з'яўляюцца членамі іх сем'яў. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін па выніках праведзенай ва ўрадзе сустрэчы прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча з прадпрымальнікамі.

«Урад пагадзіўся з прапановай дзелавых саюзаў аб увядзенні наёмных работнікаў для індывідуальных прадпрымальнікаў, — сказаў Аляксандр Калінін. — Дасягнута пагадненне, што ў праекце кампраміснага дакумента будуць тры наёмныя працаўнікі з моманту ўвядзення ўказа ў дзеянне. Гэта могуць быць любыя тры наёмныя працаўнікі, не абавязкова сваякі», цытуе БелТА.

Норма, згодна з якой індывідуальны прадпрымальнік можа наймаць на працу толькі близкіх сваякоў, была ўведзеная ад 1 студзеня 2008 г. сумнавядомым загадам №760, які выклікаў масавыя пратэсты прадпрымальнікаў. Пункт пра наёмных працаўнікоў разглядаўся як удар па малым бізнэсе.