Аб'явіўся першы прэтэндэнт у прэзідэнты Украіны — гэта культавы Добкін

24.02.2014 / 21:46

Старшыня Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхаіл Добкін будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта Украіны на бліжэйшых выбарах.

Пра гэта Добкін заявіў сёння на брыфінгу, які праходзіў у холе Харкаўскай гарадской рады.

«Я прыняў для сябе рашэнне балатавацца на пасаду прэзідэнта ў бліжэйшую выбарчую кампанію. Гэта рашэнне канчатковае. Я зрабіў для сябе свой выбар», — сказаў Добкін.

Ролік 2006 г. з перадвыбарчым выступам Добкіна, выкладзены на а Youtube набраў больш за 3,2 млн праглядаў. За кадрам — сённяшні мэр Харкава — Генадзь Кернес.

Unian.ua