Ва Украіне ліквідавалі «Беркут»
26.02.2014 / 09:03
В.а. міністра ўнутраных спраў Украіны Арсен Авакаў ліквідаваў спецпадраздзяленне МУС «Беркут»
Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
«Падпісаў загад №144 ад 25 лютага 2014 года» Аб ліквідацыі спецыяльных падраздзяленняў міліцыі грамадзянскай бяспекі «Беркут», - напісаў ён.
Падрабязнасці Авакаў абяцаў расказаць на спецыяльным брыфінгу 26 лютага.