У Кіраваградзе галоўную плошчу перайменавалі ў плошчу Герояў Майдана
26.02.2014 / 09:20
Кіраваградская гарадская рада на пазачарговай сесіі прагаласавала за перайменаванне цэнтральнай плошчы горада з Кірава на Герояў Майдана.
За прыняцце гэтага рашэння прагаласавалі ўсе прысутныя дэпутаты ( 61).
Дэпутаты падтрымалі таксама дапаўненні дэпутата Сяргея Табалава пра абвяшчэнне конкурсу на найлепшы праект помніка Героям Майдана, які павінен быць усталяваны на цэнтральнай плошчы.
Падтрыманы таксама прапановы аб перайменаванні вуліцы Дзяржынскага на Віктара Чміленкі — актывіста з Бабрынецкага раёна Кіраваградскай вобласці, які загінуў 20 лютага на Інстытуцкай ад кулі снайпера.