У Брэсце адмянілі канцэрт гурта «Dzieciuki»
Пра адмену канцэрта стала вядома за тры дні да запланаванага выступу гродзенскага калектыву.
26.02.2014 / 09:37
У каментары Радыё «Рацыя» суарганізатар Яўген Скрабутан паведаміў, што канцэртам нібыта зацікавіліся спецслужбы і вельмі баяцца яго правядзення ў Брэсце. Ён выказаў здагадку, што гэта звязана з прэзентацыяй альбома гурта «Dzieciuki» ў Мінску.
Нагадаем, што напярэдадні ў сталічным клубе «Re:Public» адбылася прэзентацыя альбома «Гарадзенскі гармідар». У СМІ трапілі фота і відэа, якія сведчаць пра вялікую колькасць наведнікаў і прысутнасць нацыянальных сцягоў.
Прычыны прэтэнзій спецслужбаў арганізатарам пакуль невядомыя.